Asset Publisher
Ініцыятыва Мінскі Дыялог Track-II
![Minsk Dialogue Initiative](/o/adaptive-media/image/493891/hd-resolution/7_partner_bild_3537.jpg?t=1539634944670)
Мінскі Дыялог быў запушчаны ў сакавіку 2015 года ў якасці (няўрадавай) дыпламатычнай платформы Track-II з акцэнтам на міжнародныя адносіны і бяспеку ў Еўропе і Еўразіі. Ён накіраваны на стварэнне пастаяннага форуму экспертаў для правядзення рэгулярных канферэнцый і падтрымкі інавацыйнага кансультавання па пытаннях палітыкі. Канферэнцыі праводзяцца ў адпаведнасці з Правілам Chatham House з мэтай садзейнічання адкрытаму абмену. Для ўстанаўлення сувязяў з Track-I (міждзяржаўнай) дыпламатыяй, дыпламаты запрашаюцца ў якасці назіральнікаў.
на вэб-сайт
Цэнтр Еўрапейскіх Даследаванняў Вілфрыда Мартэнса
![Wilfried Martens Centre for European Studies v_2](/o/adaptive-media/image/495469/hd-resolution/7_partner_bild_3323.jpg?t=1539634979752)
Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса быў створаны ў 2007 годзе ў якасці палітычнага фонда і афіцыйнага мазгавога цэнтра Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП). Ён ўвасабляе ў сабе агульнаеўрапейскі вобраз мыслення, заснаваны на правацэнтрыстскіх, хрысціянска-дэмакратычных, кансерватыўных палітычных каштоўнасцях і навуковых даследаваннях. Акрамя ўсяго іншага, ён прымае ўдзел у падрыхтоўцы праграм ЕНП і палітычных дакументаў, а таксама арганізуе семінары і трэнінгі па пытаннях еўрапейскай палітыкі і працэса еўрапейскай інтэграцыі.
на вэб-сайт
Інстытут прыватызацыі і менеджмента (ІПМ)
![Institut für Privatisierung und Management (IPM)](/o/adaptive-media/image/511027/hd-resolution/7_partner_bild_1178.gif?t=1539635296934)
Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджмента (ІПМ) быў заснаваны ў 1999 г. і актыўна супрцоўнічае з Германскай эканамічнай групай у Беларусі (German Economic Team). Адной з асноўных задачаў ІПМ есць распрацоўка незалежных экспертыз па розных эканамічных тэмах для афіцыйных структураў, у т.л. Савета міністраў, Нацыянальнага банка, міністэрства эканомікі, міністэрства фінансаў і іншых арганізацый, якія удзельнічаюць у фармаванні і рэалізацыі эканамічнай палітыкі Беларусі
на вэб-сайт
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
![Europäische Humanistische Universität (EHU)](/o/adaptive-media/image/511123/hd-resolution/7_partner_bild_1164.jpg?t=1539635299273)
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт з'яўляецца прыватнай вышэйшай навучальнай установай, дзеючай ў Еўрапейскім Саюзе для Беларусі на аснове прынцыпаў універсітэцкай аўтаноміі і стандартаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. ЕГУ выкарыстоўвае сваю унікальную геапалітычную пазіцыю і адукацыйны патэнцыял для фармавання еўрапейскай інтэлектуальнай прасторы без межаў і вяртання ведаў у Беларусь. Універсітэт таксама ставіць сабе мэтай развіццё грамадзянскай адукацыі і пашырэнне правоў і магчымасцяў чалавека з дапамогай свабоды слова, думкі і даследавання.
на вэб-сайт
Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў (Eastern Europe Studies Centre)
![Eastern Europe Studies Centre (EESC)](/o/adaptive-media/image/511121/hd-resolution/7_partner_bild_1165.jpg?t=1539635299090)
Цэнтр усходнееўрапейскіх даследванняў (Eastern Europe Studies Centre - EESC) у Вільні мае мэтай узмацоўванне дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ва ўсходняй Еўропе. Асноўнай задачай EESC есць аналіз палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця ў рэгіене, арганізацыя канферэнцый, семінараў і круглых сталоў з партнерамі і прадстаўнікамі з Беларусі, Украіны, Малдавіі і Грузіі. Асобная ўвага ў працы EESC надаецца Еўрапейскай палітыцы суседства ў дачыненні да ўсходніх суседзяў ЕС. У 2006 г. EESC быў заснаваны Вільнюскім універсітэтам у рамках праграмы PHARE па падрымцы трансгранічнага супрацоўніцтва ў рэгіене Балтыйскага мора.
на вэб-сайт
Еўрапейская даследніцкая асацыяцыя „Oikonomos“
![Europäische Forschungsassoziation „Oikonomos“](/o/adaptive-media/image/498835/hd-resolution/7_partner_bild_2891.jpg?t=1539635048217)
Еўрапейская даследніцкая асацыяцыя „OIKONOMOS“ была заснаваная ў сакавіку 2014 года па ініцыятыве даследчыкаў і прафесараў з Беларусі, Польшчы і Расеі. Сваю задачу асацыяцыя бачыць у падтрымцы і каардынацыі даследванняў, якія тычацца ордалібералізму, сацыяльнай рынкавай гаспадарцы, сацыяльнага прадпрымальніцтва, сацыяльнай адказнасці прадпрыемстваў і хрысціянскай нарматыўнай эканамічнай тэорыі. Асацыяцыя знаходзіцца ў Вільні, сталіцы Літвы.
на вэб-сайт
SYMPA
![SYMPA](/o/adaptive-media/image/491407/hd-resolution/7_partner_bild_3888.jpg?t=1539634884520)
Школа маладых мэнэджэраў у галіне дзяржаўнага кіравання (англ.: School of Young Managers in Public Administration) – SYMPA – была заснаваная ў 2008 годзе з мэтай стварэння супольнасці маладых спецыялістаў, кампетэнтных у галіне дзяржаўнага кіравання і здольных выконваць ролю мэнэджэраў у будучай дэмакратычнай Беларусі. SYMPA была зарэгістраваная ў Беларусі ў 2010 годзе. Яе асноўныя віды дзейнасці – адукацыя, навуковыя даследаванні і абарона грамадскіх інтарэсаў ў сферы дзяржаўнага кіравання. SYMPA ёсць сябрам NISPAcee і Глабальнай сеткі школ дзяржаўнага кіравання АЭСР.
на вэб-сайт
BIPART
![BIPART](/o/adaptive-media/image/491405/hd-resolution/7_partner_bild_3889.jpg?t=1539634884305)
Беларускі інстытут па рэфармаванні і трансфармацыі дзяржаўнага кіравання і (англ.: Belarusian Institute for Public Administration Reform and Transformation) – BIPART – быў створаны ў 2011 годзе ў якасці даследчага філіяла Школы маладых мэнэджэраў у галіне дзяржаўнага кіравання (англ. School of Young Managers in Public Administration) SYMPA. BIPART садзейнічае рэфармаванню сістэмы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі, а таксама вырабляе ад трох да сямі стратэгічных дакументаў у год па розных аспектах дзяржаўнага кіравання. Даследчыя тэмы BIPART ахопліваюць ўмовы, што неабходныя для рэфармавання сістэмы дзяржаўнага кіравання, патрэбы зацікаўленых бакоў (у тым ліку ўрадавых экспертаў), а таксама бягучыя пытанні, што прыцягваюць увагу СМІ і грамадскасці. Акрамя гэтага BIPART ажыццяўляе маніторынг дзяржаўных фінансаў і дзяржаўных закупак ў Беларусі.
на вэб-сайт