Сымбалічнай прадмовай для Анталогіі стаў верш Рыгора Барадуліна "Голас волі", які быў напісаны адмыслова для гэтай складанкі. Рукапіс гэтага верша быў таксама выкарастаны на вокладцы кнігі.
Яшчэ адну прадмову - на гэты раз тую, што ўтрымлівае ў сабе погляд звонку - напісаў д-р Ганс-Герт Пётэрынг, сябра Еўрапейскага Парламента, старшыня Фонда імя Конрада Адэнаўэра, Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента ў адстаўцы:
Вечар 19 снежня 2010 г., дня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паставіў прамежкавую кропку ў асцярожным набліжэнні Мінска да Еўрапейскага звязу.
Жаданне волі і грамадзянская мужнасць вывелі на вуліцы тысячы беларусаў, якія хацелі прадэманстраваць сваё абурэнне маніпуляцыямі вынікаў выбараў. Рэжым Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адрэагаваў з нечаканай жорсткасцю. Дэманстрантаў па-зверску збілі, сотні з іх былі арыштаваныя і асуджаныя да грашовых штрафаў ці зняволення. Нават сёння 9 чалавек знаходзяцца ў турме па палітычных падставах.
Каб прадухіліць далейшыя пратэсты, рэжым узмацніў жорсткасць законаў і пашырыў паўнамоцтвы беларускай сакрэтнай службы КДБ. Праз пастаянны пераслед і рэпрэсіі супраць іншадумцаў сакрэтныя службы краіны ўсё яшчэ – тры гады пасля першай шматмесячнай хвалі репрэсій непасрэдна пасля прэзідэнцкіх выбараў – спрабуюць захаваць пачуццё страху ў грамадстве і тым самым задушыць любы, нават патэнцыйны, паростак выяўлення незадаволенасці.
Свае падыходы беларускае кіраўніцтва спрабуе апраўдаць пры дапамозе неверагоднага аргумента: нібыта насельніцтва яшчэ не саспела для дэмакратыі і Беларусь мусіць крочыць сваім уласным шляхам. Тым самым яно публічна абвяргае ўніверсальнасць правоў чалавека.
Заходняя супольнасць каштоўнасцяў не мае права моўчкі назіраць за такімі дзеяннямі, яе абавязак – цвёрда і рашуча запатрабаваць выканання правоў чалавека, у тым ліку і ў Беларусі. Яна мусіць дапамагчы тым, хто з-за свайго выступлення ў абарону гэтых каштоўнасцяў у Беларусі падпадае пад пераслед і асуджаецца да пакарання. Яна мусіць таксама даць магчымасць іншым пачуць голас гэтых мужных людзей.
Гэтaя складанка твораў беларускіх палітычных зняволеных – вельмі розных па жанру, мове, мастацкай прафесійнасці і тэмах – дае не толькі магчымасць зазірнуць у перажыванні чалавека, які апынуўся ва ўладзе рэпрэсіўнай машыны. Яна ёсць дакументацыяй палітычнага пераследу, але ж адначасова і сведчаннем мужнасці людзей захоўваць вернасць сваім ідэалам свабоды. Гэта пакідае надзею, што Беларусь адолее свой шлях да дэмакратыі і правоў чалавека і вернецца ў еўрапейскую сям’ю, якая грунтуецца на агульных каштоўнасцях.
ЗМЕСТ
- Д-р Ганс-Герт Пётэрынг | Dr. Hans-Gert Pöttering
- Рыгор Барадулiн
- Ад укладальніка
- Ігар Аліневіч | Игорь Олиневич
- Алесь Бяляцкі | Алесь Беляцкий
- Арцём Грыбкоў | Артём Грибков
- Зміцер Дашкевіч | Дмитрий Дашкевич
- Зміцер Дрозд | Дмитрий Дрозд
- Алесь Кіркевіч | Алесь Киркевич
- Васіль Лявонаў | Василий Леонов
- Уладзімір Някляеў | Владимир Некляев
- Андрэй Пачобут | Андрей Почобут
- Наталля Радзіна | Наталья Радина
- Яўген Сакрэт | Евгений Секрет
- Павал Севярынец | Павел Северинец
- Марыя Трафімава | Мария Трофимова
- Аляксандр Францкевіч | Александр Францкевич
- Аляксандр Фядута | Александр Федута
- Ірына Халіп | Ирина Халип
- Павал Шарамет | Павел Шеремет
- Уладзь Яроменак | Владимир Еременок
Мова выдання: арыгінальныя мовы аўтараў (беларуская, руская ці польская).