Asset Publisher

Асобная публікацыя

Беларусь - патрабуем спыніць рэпрэсіі, пакараць за парушэнні правоў чалавека, падтрымаць грамадзянскую супольнасць

Пазіцыя працоўнай групы па знешняй палітыцы фракцыі ХДС/ХСС Германскага Бундэстага

16 студзеня працоўная группа па знешняй палітыцы фракцыі Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў Германскага Бундэстага дакументальна зафіксафала сваю пазіцыю па Беларусі. ХДС/ХСС ня толькі патрабуе ад урада Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, алеж і заклікае Федэральны урад зрабіць шэраг захадаў на нацыянальным, еўрапейскім і міжнародным узроўні, каб падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць і вымусіць беларускі ўрад паважаць правы чалавека.

Asset Publisher

Падзяліцца

Беларусь - спыніць рэпрэсіі, накласці санкцыі на парушэнні правоў чалавека,

умацаваць грамадзянскую супольнасць

Пазіцыя працоўнай групы па знешняй палітыцы фракцыі ХДС/ХСС у Германскім Бундэстагу

Сябры працоўнай групы па знешняй палітыцы фракцыі ХДС/ХСС у нямецкім Бундэстагу рашуча асуджаюць жорсткія дзеянні беларускай міліцыі, накіраваныя супраць лідараў апазіцыі і іх прыхільнікаў, арышты каля 700 дэманстрантаў і пераслед прадстаўнікоў грамадства пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Гэтыя дзеянні служаць выразам поўнага грэбавання еўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі з боку ўрада прэзідэнта Лукашэнкі. Гэта - жорсткі ўдар па працэсе дэмакратызацыі і паступоваму збліжэнню краіны з Еўрапейскім Звязам.

Яны патрабуюць ад урада Лукашэнкі неадкладна вызваліць арыштаваных палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, няўрадавых арганізацый і незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

Сябры працоўнай групы не прызнаюць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, яны не былі ні вольнымі, ні справядлівымі і мелі месца значныя адхіленні ад стандартаў дэмакратычных выбараў.

Яны патрабуюць ад Федэральнага Ўрада:

1. працягваць выступаць за вызваленне палітычных зняволеных, шукаць доступ да зняволеных і аказваць фінансавую і прававую падтрымку ахвярам рэпрэсій;

2. у ЕЗ настойваць на найскорым прыняцці рашэння пра забарону на ўезд Прэзідэнта Лукашэнкі, а таксама асоб, якія нясуць адказнасць за акты гвалту, палітычныя рэпрэсіі і фальсіфікацыю вынікаў выбараў;

3. высвятліць, якім чынам можна забяспечыць магчымасць уезду ў ЕЗ грамадзян Беларусі, у прыватнасці тых, каму пагражае палітычны пераслед з боку ўладаў, і якім чынам можна забяспечыць бясплатныя візы студэнтам, дзеячам культуры і журналістам;

4. садзейнічаць дзейнасці і падтрымліваць няўрадавыя грамадскія арганізацыі і ініцыятывы, а таксама незалежныя СМІ. Кантакты і адкрытая падтрымка беларускай апазіцыі не губляюць сваёй важнасці і служаць маральнай апорай яе дзейнасці. Праводзімыя дагэтуль мерапрыемствы, да прыкладу, такія як Менскі форум, павінны быць у першую чаргу накіраваны на аказанне садзейнічання развіццю грамадзянскай супольнасці;

5. умацоўваць праграмы па падтрымцы студэнтаў, асабліва тых з іх, якія не дапушчаюцца да навучання ў Беларусі, садзейнічаць Літве і Польшчы пры размяшчэнні студэнтаў, забяспечваць дадатковыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў у нямецкіх ВНУ, прыцягваючы да гэтага тыя нямецкія ўніверсітэты, якія ўжо цяпер выяўляюць павышаную цікавасць да Беларусі, напрыклад, такія як Вольны ўніверсітэт Берліна і Ўніверсітэт Віадрына ў Франкфурце-на-Одары;

6. выступаць у ЕЗ за перагляд удзелу Беларусі ў праграмах ЕЗ з мэтай гарантыі таго, што гэтыя праграмы пойдуць на карысць грамадзянскай супольнасці, а не ўраду, а таксама за спыненне макрафінансавай дапамогі з боку МВФ і ЕЗ;

7. змагацца за тое, каб да вызвалення палітычных зняволеных і аднаўлення асноўных грамадзянскіх правоў у краіне не падтрымліваліся кантакты на высокім узроўні паміж краінамі-сябрамі ЕЗ і ўрадам Лукашэнкі; неабходна выключаць удзел прадстаўнікоў беларускага ўрада ў сустрэчах на вышэйшым узроўні ў рамках Усходняга партнёрства, і, наадварот, умацоўваць супрацоўніцтва з форумам грамадзянскай суполнасці;

8. выступаць за тое, каб ЕЗ і надалей цесна ўзгадняў гэтыя пытанні з ЗША. ЕЗ павінен звярнуцца да Расіі, якая прэтэндуе на тое, што падзяляе з ЕЗ аднолькавыя, што датычыцца ідэнтычнасці і будучыні Еўропы, ідэі і ўяўленні пра каштоўнасці для абмеркавання развіцця сітуацыі ў Беларусі з мэтай забеспячэння ўзгодненых дзеянняў у адносінах да прэзідэнта Лукашэнкі і яго ўраду;

9. шукаць шляхі для працягу дзейнасці і забеспячэння магчымасцей уздзеяння АБСЕ ў Беларусі, асабліва для працягу дзейнасці ўпаўнаважанага па справах СМІ ад АБСЕ і Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ (БДІПЧ).

Патсдам, 16 студзеня 2011 года

Asset Publisher

comment-portlet

Asset Publisher