Краінавая справаздача
У гэтым месяцы Аляксандр Лукашэнка зноў знаходзіцца пад моцным палітычным ціскам. Нарастаючы эканамічны крызіс і ўспрыманне пагрозы ў сферы палітыкі бяспекі, перш за ўсё, з боку ўсхода вымушаюць яго сёння ісці на асцярожнае збліжэнне з захадам. Прэзідент на 23 годзе знаходжання на сваім пасту патрапіў у пастку паміж чаканнямі двух вонкавых актараў: расейскі бок чакае захавання ранейшай саюзніцкай вернасьці – без масіўнай фінансавай падтрымкі з Масквы сістэма Лукашэнкі наўрад ці была б жыццяздольнай. Аднак саюзніцкая вернасць, згодна з расейскай логікай азначае – і тут трэба прыгадаць Украіну – у тым ліку і адмову ад дэмакратычных эксперыментаў і тым болей – ад сапраўднага рамана з ЕЗ. Заходні бок пасля вызвалення палітычных зняволяных ў жніўні 2015 г., хоць і вылучыў Лукашэнку вялікі палітычны і эканамічны крэдыт даверу, вельмі чакае паляпшэння дэмакратычных умоваў правядзення выбараў.
Вядома, зараз прыгадваюцца папярэднія хвалі хістання паміж усходам і захадам, алеж моцныя рычагі і залежнасць ад Масквы, як і тое, што з ўлікам эканамічных выклікаў унутры самой Расеі ў Беларусі застаецца на сёння адзіная магчымая крыніца для эканамічнай дыверсіфікацыі – ЕЗ, практычна не пакідаюць Лукашэнку ніякай іншай альтэрнатывы акрамя як працягваць баланасаванне.
Першыя крокі ЕЗ ў апошнія месяцы паказалі, якія новыя шляхі могуць адкрыцца перад Беларуссю ў выпадку паляпшэння адносінаў: ў фінансавай сферы Еўрапейскі інвестыцыйны банк мусіць зараз мець магчымасць працаваць з Беларуссю, адбываюцца перамовы аб будучым фармаце Ўсходняга Партнэрства, ў якім Беларусь пакуль удзельнічала пасіўна, не маючы Плана дзеянняў. Былі распачатыя дыялог аб правах чалавека і Кааперацыйны форум ЕЗ-Беларусь, разам з ААН прапрацоўваецца ініцыятыва па пытаннях прававой дзяржавы. Асабліва з боку сярэднееўрапейскіх краінаў у апошнія месяцы назіраецца значная інтэнсіфікацыя кантактаў з Беларуссю, перш за ўсё ў кірунку новых магчымасьцяў эканамічнай супрацы пасля амаль поўнага скасавання санкцый ЕЗ. Ў Брусэлі, як і ў некаторых іншых еўрапейскіх сталіцах, не выключаюць магчымасць больш шырокіх прапаноў – пры ўмове, што Лукашэнка прынамсі падасць сігнал аб наяўнасьці волі трымацца пэўных асноўных каштоўнасцяў ЕЗ. Таму парламенцкія выбары 11 верасня – адзін з асноўных індыкатараў, які ў бліжэйшыя гады будзе вызначаць ступень гатоўнасьці захада да супрацы з Беларуссю. Як мяркуецца, наступны індыкатар падобнага кшталту з’явіцца толькі ў 2020 годзе, калі будуць адбывацца прэзідэнцкія выбары.
Асноўныя аспекты выбараў
Сігнал да старту выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў падала Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь 6 чэрвеня 2016 г. пасля таго, як прэзідэнт Лукашэнка прызначыў выбары на 11 верасня. Пасля стварэння выбарчых камісій да 12 ліпеня адбывалася рэгістрацыя ініцыятыўных групаў: для высоўвання кандыдатам патрэбныя не меней 1.000 подпісаў выбарцаў з адпаведнай выбарчай акругі. З 3-га ліпеня да 1 жніўня ажыццяўляўся збор подпісаў за высоўванне кандыдатаў, або кандыдаты маглі вылучыцца наўпрост ад палітычных партый і калектываў прадпрыемстваў і арганізацый. На 110 месцаў заявіліся 630 прэтэндэнтаў, на 130 болей, чым на парламенцкіх выбарах 2012 г.. Пасля праверкі пададзеных подпісаў і дакументаў партый і калектываў па вылучэнню адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў. З 11 жніўня да 10 верасня зарэгістраваныя кандыдаты могуць праводзіць свае кампаніі. І на гэтых выбарах зноў будзе магчымае датэрміновае галасаванне, якое часта крытыкуецца менавіта ў беларускім варыянце, яно адбудзецца з 6 па 10 верасня, перш чым 11 верасня адбудуцца ўласна выбары. Не пазней 16 верасня вынікі выбараў будуць апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь лічацца адбыўшыміся, калі ў галасаванні возьмуць удзел не меней 50 % зарэгістраваных выбарцаў.
На выбары ў верхнюю палату – Савет Рэспублікі, якія праходзяць паралельна, грамадзяне могуць уплываць толькі ўскосна: кандыдаты высоўваюцца мясцовымі саветамі і выканаўчымі органамі ўлады з 25 ліпеня да 19 жніўня і з 25 жніўня да 13 верасня абіраюцца на сумесных паседжаннях мясцовых саветаў абласцей. Да 30 верасня такім чынам будуць вызначаныя адпаведна па 8 сябраў Савета Рэспублікі ад кожнага з 7 рэгіёнаў Беларусі. Ячшэ восемь сябраў Савета Рэспублікі прызначае прэзідэнт краіны. Ў сярэдзіне кастрычніка наноў абраныя сябры Савета Рэспублікі зменяць сваіх папярэднікаў.
Палажэнне апазіцыі
Прынцыпова ўнутрыпалітычная сітуацыя, якая існуе ў Беларусі ўжо шмат гадоў, у апошнія месяцы змянілася нязначна. Існуе ўладная вертыкаль з шырокімі магчымасьцямі кантроля праз арганізацыі, якія падтрымліваюць сістэму і шчыльна звязаныя з дзяржавай. Палітычная апазіцыя і шырокія колы незалежных грамадзянскіх арганізацый маргіналізаваныя і часта не вядомыя насельніцтву, або з імі трымаюцца на дыстанцыі з-за страху перад негатыўнай рэакцыяй з боку дзяржавы. У такім атачэнні апазіцыйныя партыі хоць і вылачаюць кандыдатаў, алеж – прынамсі некаторыя з іх – заяўляюць, што магчыма здымуць гэтых кандыдатаў перад днём выбараў, таму што яны разглядаюць сучасныя выбары як несвабодныя і несумленыя і таму ня хочуць быць часткай гэтых працэсаў. Іншыя, асабліва тыя партыі, якія лічацца блізкімі да сістэмы, спадзяюцца на ўваходжанне ў парламент падобна таму, як гэта адбываецца ў расейскай Думе з усімі партыямі акрамя праўладнай Адзінай Расеі. Трэцюю катэгорыю ўтварае ініцыятыва “Гавары Праўду” вакол былой кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Таццяны Караткевіч. Гэтая яшчэ маладая ініціятыва, з аднаго боку, хоць і прылічвае сябе да апазіцыі, алеж, з іншага, выступае за змены праз дыялог з урадам ужо ў сённяшніх умовах і, падаецца, у яе атрымліваецца быць пачутай. Замест байкоту, які дыскутуецца ў іншых частках апазіцыі, “Гавары Праўду” выступае за тое, каб на галасаванне прыйшлі як мага болей выбарцаў.
У сваіх палітычных дзеяннях большасць апазіцыйных партый па-ранейшаму абмежаваныя. Некаторыя арганізацыі, у тым ліку партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” па-ранейшаму ня маюць рэгістрацыі і таму могуць у лепшым выпадку дзейнічаць у шэрай зоне з кропкі гледжання права. Алеж ранейшага тыповага для Беларусі актыўнага прыціскання апазіцыі сёння па сутнасьці не назіраецца. Колькасць дазволеных публічных мерапрыемстваў апазіцыі хоць і застаецца сціплым, алеж удзел у недазволеных дэманстрацыях ужо не вядзе, як раней, да арэстаў і турэмных тэрмінаў. Зараз апарат бяспекі накладае хутчэй высокія грашовыя штрафы, з чым і сутыкаюцца ў апошні час многія апазіцыйныя палітыкі і актывісты.
Асцярожны працэс набліжэння, што назіраецца сёння паміж Беларуссю і ЕЗ, ў апазіцыі разглядаецца ў асноўным негатыўна. Шмат хто лічыць гэтае збліжэнне няправільным ужо таму, што гэта, з іх кропкі гледжання, будзе азначаць легітымацыю сістэмы Лукашэнкі. Аднак альернатыўнага рэальнапалітычнага падыходу ў абыходжанні з Беларуссю ў новай сітуацыі ў сферы палітыкі бяспекі апазіцыя пакуль не прапанавала. Таксама апазіцыя не падзяляе спадзеў, які можна часам пачуць за межамі Беларусі, што змены ў Беларусі ўсё ж, можа быць, магчымая і з Лукашэнкам ва ўладзе.
Сітуацыя ў выбарчай кампаніі
Наколькі вялікімі на самой справе могуць быць гэтыя змены – калі паглядзець на парламенцкія выбары, гэтае пытанне пакуль застаецца адкрытым. Крытычна можна разглядаць тое, што былі рэалізаваныя толькі тры з 30 прапаноў БДІПЧ па арганізацыі выбарачага працэсу. Рэалізацыя астатніх рэкамендацый была адсунутая на час пасля выбараў, таму што яны, як сцвярджаюць дзяржаўныя ўстановы, патрабуюць зменаў у выбарчым заканадаўстве і таму іх не паспяваюць выканаць да пачатку шэсцімесячнага тэрміну перад выбарамі, калі змены выбарчага заканадаўства забароненыя.
Усё ж часткова прапанова БДІПЧ па фармаванню выбарчых камісій былая пачутая і склад выбрачых камісій змянілі, алеж толькі на ўзроўні абласных і акруговых камісій, а не на ўчастковым узроўні, дзе ў дзень выбараў фактычна лічацца галасы. Пашыраныя былі таксама магчымасці для назірання падліку галасоў на выбарчых участках і магчымасці кандыдатаў падаваць скаргі. Яшчэ адным маленькім дадатковым сігналам большай адкрытасці было ўключэнне прадстаўніка незалежнай Беларускай Асацыяцыі Журналістаў у Камісію па СМІ пры ЦВК.
Скаргі ад апазіцыі, якія тычыліся ўтварэння ініцыятыўных групаў і высоўвання кандыдатаў, былі і ў гэтай кампаніі. Ў прыватнасці, прадстаўнікі апазіцыі паведамлялі, што сябры, гатовыя да вылучэння кандыдатамі, трапляюць пад ціск з мэтай утрымання іх ад удзелу ў выбарах. Алеж даказаць такую ўзаемасувязь каўзальна вельмі цяжка. Назіральнікі за выбарамі ўказвалі таксама на выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу для падтрымкі праўладных кандадатаў.
Па меркаванню группы назірання ад праваабарончых арганізацый “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пашырылася свабода пры збіранні подпісаў і правядзенні пікетаў дый камунікацыі з выбарцамі ад дзвярэй да дзвярэй.
Не гледзячы на тое, што прававыя рамачныя ўмовы змяніліся толькі нязначна, агульны палітычны ціск на кандыдатаў ад апазіцыі на гэтых выбарах падаецца меньшы, чым на папярэдніх. Алеж карціна не гамагенная: адзін з намеснікаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, а таксама адзін з намеснікаў старшыні Руха “За свабоду” Алесь Лагвінец не былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў – па дадзеных дзяржаўных органаў меліся парушэнні пад час рэгістрацыі. Іншыя вядомыя прадстаўнікі апазіцыі, сярод іх намеснік старшыні Руха “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, і абодва кіраўніка ініцыятывы “Гавары Праўду” – Таццяна Караткевіч і Андрэй Дмытрыеў – атрымалі рэгістрацыю.
Паляпшэннем умоў правядзення выбараў можна лічыць таксама і тое, што прэзідэнт Лукашэнка даў указанне ЦВК не абмяжовываць колькасць міжнародных назіральнікаў. Запрашэнні да БДІПЧ/АБСЕ і назіральнікам ад СНД ўжо адпраўленыя і прынятыя, плануецца таксама запрасіць Савет Еўропы. Ці будзе запрошаны Еўрапапламент, пакуль няясна.
Згодна з распаўсюджанным сярод апазіцыі меркаваннем гэтыя змены і новыя ўмовы недастатковыя. З боку апазіцыі асабліва крытыкуецца побач з агульным кліматам і нерэгістрацыяй кандыдатаў тое, што прадстаўнікі апазіцыі адтрымалі толькі нязначны дотык да абласных і акруговых камісій. Падлікі ўрада і апазіцыі адрозінваюцца, алеж па сутнасці можна зыходзіць з таго, что з болей чым 500 высунутых прадстаўнікоў апазіцыі ў камісіі прайшлі крыху болей 50. Ў той час як тут былі адхіленыя каля 90 адсоткаў, у камісіі былі дапушчаныя болей 90 адсоткаў кандадатаў, якія былі вылучаныя арганізацыямі, набліжанымі да сістэмы. Без сумневу, магчымасці апазіцыі кантраляваць выбары праз камісіі моцна абмежаваныя, калі яе прадстаўнікі складаюць толькі 0,08 адсоткаў усіх сябраў камісій. Алеж фактам ёсць і тое, што апазіцыя пры агульнай колькасці месцаў ва ўсіх камісіях каля 66.000 вылучыла толькі 500 сваіх прадстаўнікоў, то бок без сумневу нечакана нізкую колькасць, што выклікае пытанні наконт прычынаў.
Упершыню стабільная кааліцыя ў апазіцыі?
Трэба пазітыўна адзначыць той факт, што апазіцыя – прынамсі, ў правацэнтрысцкім сектары – напярэдадні гэтых выбараў здолела аб’яднаць падыходы і з лістападу 2015 года дзейнічае у межах ўсё яшчэ стабільнай кааліцыі. Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і Рух “За Свабоду” імкнуцца да ўзгодненых пазіцый і да адзінага іміджу кааліцыі. Падыход у дадзеным выпадку новы: раней апазіцыя вагалася цягам двух дзесяцігодзяў паміж поўнай раздробненнасцю або цалкам аб’ядныным падыходам – і тое, і іншае аказалася непрацуючым, вынікам гэтага досведу можна лічыць пэўную логіку прамежкавага шляху – кааліцыі некалькіх партый. У межах кааліцыі тры партнера здолелі ня толькі ўзгадніць адзіны спіс кандыдатаў па 93 акругах, алеж і сумесна вядуць выбарчую кампанію і дапагаюць адзін аднаму з высоўваннем кандыдатаў праз свае структуры. 67 кандыдатаў вылучаюцца праз зарэгістраваную ў Беларусі Аб’яднаную грамадзянску партыю, 30 з іх – сябры незарэгістраванай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Не выключана аднак, што гэтыя партыі або асобныя кандыдаты здымуцца перад выбарамі, што можыць парушыць карціну існуючай кааліцыі ў яе сённяшняй форме. Ужо зараз моц кааліцыі церпіць ад таго, што адна з абодвух партый з Беларусі, якія маюць статус назіральніка ў ЕНП – Беларускі Народны Фронт – невялікай большасцю галасоў вырашыла не ўдзельнічаць у правацэнтрысцкай кааліцыі. Таму ад БНФ высунуліся уласные 60 кандыдатаў. Праз гэта, а таксама праз вылучэнне кандыдатаў ад іншых апазіцыйных партый у большасці выбарчых акругаў на бюлетэнях для галасавання будзе некалькі кандыдатаў ад апазіцыі, у выніку такой няеднасці і так прадбачна нявысокія паказчыкі апазіцыі могуць яшчэ болей маргіналізавацца.
Ня толькі правацэнтрысцкая кааліцыя, алеж і шырокія колы астатняй апазіцыі прытрымлівацца меркавання, што дзяржава не дапусціць сумленных выбараў, таму некаторыя партыі паставілі сабе задачу правесці масіраванае поўнае назіранне за выбарамі ў тых выбарчых акругах, дзе вылучаны асабліва моцныя і перспектыўныя апазіцыйныя кандыдаты. Створаная разам з іншымі партыямі організацыя назірання за выбарамі “Права выбару” ўзгадняе размеркванне назірання па акругах.
У межах групы партый і арганізацый, якія адхіляюць выбары як нясвабодныя і нясумленныя, існуе плынь вакол былога палітычнага вязьня сацыял-дэмакрата Міколы Статкевіча і былога кіраўніка “Гавары Праўду” Ўладзіміра Някляева, якія ў траўні 2016 г. правялі Беларускі нацыянальны кангрэс. Ён павінен выступіць адзіным каардынацыйным органам, які мае права на аб’яднанне апазіцыі. Зараз правацэнтрысцкая кааліцыя і іншыя партыі і арганізацыі, што ўдельнічаюць у стала дзеючым круглым стале апазіцыі, спрабуюць дамовіцца пра другі сход або кангрэс ў жніўні – на гэты раз з удзелам зарэгстраваных апазіцыйных кандыдатаў – як пэўны існтрумент мабілізацыі апазіцыі і сімбалічны сігнал да старту непасрэднай выбарчай кампаніі. Праблематычным падаецца, што адзін з прадстаўнікоў гэтай ініцыятывы – Мікола Статкевіч – ўжо зараз публічна заклікае да пратэстных акцый у наступны дзень пасля выбараў – не залежна ад таго, як яны фактычна будуць праходзіць.
Перспектывы
Выдавочна, беларускі ўрад пасля таго, як ён ўзяў на сябе ролю міратворцы ў украінскім крызісе і нядаўна здолеў прынамсі часова адхіліць размяшчэнне расейскіх войскаў на сваёй тэрыторыі, хацеў бы напоўніцу скарыстацца сваім шансам на аднаўленне наўпроставага паўнавартаснага дыялогу з ЕС, ЗША і міжнароднымі арганізацыямі. Мяркуючы па ўсяму, для гэтага ён – у тым ліку, верагодна, з-за недаверу з боку Масквы – пакуль не гатовы да істотных саступак у датычнасці свабоды выбараў. Спадзяючыся на гатоўнасць захада да кампрамісу з улікам сітуацыі у сферы палітыкі бяспекі ў Еўропу, Мінск арыентуецца хутчэй на тое, што праз “дэкараванне вітрыны” ён урэшце здолее за свае заслугі атрымаць дотык да новых крэдытаў, прамых інвестыцый і новых тэхналогі й. Вельмі ахвотна Мінск вітаў бы таксама і выгоды ад перамоў па Пагадненню пра кааперацыю і партнерства з ЕС, поўнае скасавання ўсіх санкцый, палёгку ў візавым рэжыме і дотык да новых дыдялогавых платформаў, напрыклад, EuroNEST.
Той, хто ацэньвае гэтую стратэгію Мінска, натуральна мусіць улічваць, што запланаванае ўмацаванне заходняга вектару беларускай знешняй палітыкі, вядома, меней базуецца на каштоўнасцях, чым гэтага жадаў бы захад, а проста вынікае з эканамічных і фінансавых патрэбаў Беларусі. Шмат сведчыць таксама пра тое, што гэтая дыверсіфікацыя ўрэшце пераследуе мэту па магчымасці дамагчыся большай незалежнасці ад Масквы. Выснову наконт таго, ці дае гэта ЕЗ перавагі або наадварот, трэба абавязкова рабіць з улікам усяго – ня толькі каштоўнасцяў, якія прадстаўляе Еўропа, алеж і речаіснасці ў сферы палітіыкі бяспекі. Тое, што Мінск не імкнецца да змены існуючай сістэмы ўлады, а да яе стабілізацыі – відавочна.
Беларуская апазіцыя патрапіла ў складаную сітацыю, якую цяжка вырашыць – паміж заходнімі мэтамі па забяспячэнню стабільнасці на вонкавай мяжы ЕЗ, з аднаго боку, і рызыкай далейшага захрысання ўнутры беларускай сістэмы, з іншага. Калі захад не палічыць выбары свабоднымі і сумленымі або калі паўстануць пратэсты, следствам якіх ў Беларусі ў большасці выпадкаў аўтаматычна ёсць арэсты, з аднаго боку, падвысяцца перашкоды для далейшай актыўнасці ЕЗ ў дачыненні Беларусі. З іншага, гэта наўрад ці пашырыць магчымасці для дзейнасці апазіцыі. А якія опцыі застаюцца ў прэзідэнта Лукашэнкі ў выпадку, калі ЕЗ не зможа падтрымліваць сваю актыўную пазіцыю з-за адмоўных унутранніх тэндэцый у Беларусі ў сувязі з выбарамі? Толькі погляд на ўсход.