Навуковая канферэнцыя
Details
Брутальны разгон мірнага пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі для многіх людзей стаў нечаканым. Зразумела, што трохмесячная перадвыбарчая кампанія з большага была інсцэніраванай і не мела нічога агульнага з устойлівай дэмакратызацыяй краіны. Аднак нават гэтая лімітаваная і кантралюемая свабода, якая з’явілася толькі на непрацяглы перыяд, для многіх людзей стала новым пазітыўным досвідам і... яна была звязаная з надзеяй.
Гэтая надзея была перакрэсленая за адну ноч; Беларусь была адкінутая на гады назад. Людзей збівалі, сотні апынуліся пад арыштам. Чакаецца, што з-за ўдзелу ў пратэстах грамадзяне згубяць працу, а студэнты будуць выключаныя з універсітэтаў. І тым не меньш, Лукашэнка прайграў: ня толькі вялікая колькасць удзельнікаў пратэсту ў ноч пасля выбараў, але ж і пераканаўчая падтрымка арыштаваным выразна сведчаць аб тым, што людзі ў гэтай краіне адварочваюцца ад Лукашэнкі.
Што неабходна людзям у Беларусі зараз, дык гэта палітычная і практычная салідарнасць. Фонд імя Конрада Адэнаўэра падтрымлівае на працягу многіх гадоў дзейнасць апазіцыі ў Беларусі. “Фонд імя Конрада Адэнаўэра, – кажа яго старшыня д-р Ганс-Герт Пёттэрынг, сябра і былы прэзідэнт Еўрапейскага парламента, – цягам многіх гадоў цвёрда стаіць на баку дэмакратычных сілаў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем парушэнне рэжымам Лукашэнкі прынцыпаў дэмакратыі і патрабуем выканання правоў чалавека.”
Дакладчыкі:
- Ганс-Герт Пёттэрынг, дэпутат Еўрапарламента, старшыня Фонда імя Конрада Адэнаўэра, былы прэзідэнт Еўрапейскага парламента
- Аляксандр Мілінкевіч, лідэр руху "За Свабоду" і лаўрэат прэміі Сахарава Еўрапейскага парламента (2006)
- Андрэй Дынько, шэф-рэдактар газеты "Наша Ніва"
- Ірына Віданава, журналістка і медыя-актывістка, каардынатар аднаго з праектаў па маніторынгу за выбарамі
- Валер Карбалевіч, палітолаг і палітычны аглядальнік, у 1991-1995 - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Падчас прэс-канферэнцыі будзе арганізаваны сінхронны пераклад з нямецкай мовы на рускую.