Справаздачы аб імпрэзах
“Падтрымка беларускай апазіцыі есць падтрымкай дэмакратыі”, - заявіў Пёттэрынг ў сваей гутарке з маладымі палітыкамі ў Берліне і адзначыў, што Фонд сваей дзейнасцю ў Беларусі працягвае рабіць тое, з чаго ен пачынаў 20 год таму ў шматлікіх краінах цэнтральная і усходняй Еўропы. “Мы – на баку беларускіх дэмакратаў”, - падкрэсліў Пёттэрынг суразмоўцам і запэўніў, што Фонд будзе падтрымліваць апазіцыю на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах. На яго думку, для дэмакратычнага развіцця краіны важна, каб у Мінск мог вярнуцца працуючы з 2005 г. ў літоўскім выгнанні Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і каб яго студэнтам была забяспечна магчымасць навучання ў свабодным асяродзі. Пёттэрынг прадэманстраваў свае перакананне ў тым, што дзякуючы дзейнасці дэмакратычных сілаў у Беларусі чалавечая годнасць, дэмакратыя і свабода перамогуць і ў гэтай краіне.