Laporan negara
Даведнік для беларускіх журналістаў “Як працуе Еўрапейскі саюз”
У красавіку 2010 года выйшаў з друку даведнік “Як працуе Еўрапейскі саюз”, падрыхтаваны міжнародным экспертам Марыон Фішэр у дапамогу беларускім журналістам.
На 104 старонках чытачам прапаноўваецца кароткая практычна арыентаваная інфармацыя па трох тэмах:
1. Структура Еўрапейскага саюза;
2. Спосаб працы галоўных інстытутаў ЕС і
3. Праца з прэс-службамі інстытутаў ЕС.
Кожны раздел змяшчае кантактныя дадзеныя вялікай колькасці асоб і ўстаноў, якія могуць прадаставіць інфармацыю рознага кшталту – дакументы, каментарыі, удакладненні – па тых пытаннях, якія цікавяць беларускія СМІ. Адначасова ў даведніку падрабязна апісваюцца інфармацыйныя і тэхнічныя рэсурсы, якія ЕС прапаноўвае журналістам для асвятлення еўрапейскай тэматыкі: ад адрасоў веб-сайтаў і парталаў з прэс-рэлізамі, аўдыё-, фота- і відэаматэрыяламі да інфармацыі аб акрэдытацыі журналістаў і магчымасцях карыстання тэле- і радыёстудыяй.
Даведнік адлюстроўвае сітуацыю ў структурах ЕС на люты 2010 года і, такім чынам, ужо ўлічвае змены, звязаныя з уступленнем у сілу Лісабонскай дамовы 1 снежня 2009 года і фарміраваннем новай Еўрапейскай камісіі, склад якой быў аб'яўлены 9 лютага 2010 года.
Даведнік выдадзены на дзвюх мовах: беларускай (500 экз.) і рускай (200 экз.). Акрамя “папяровай” версіі даведніка ў зручным для карыстання “кішэнным” фармаце (памер даведніка 120х120 мм), журналісты могуць карыстацца 48-старонкавай pdf-версіяй даведніка ў фармаце А4, які можна самастойна загрузіць з Інтэрнета і раздрукаваць на сваім прынтэры.
Электронная версія даведніка даступна на сайце анлайн-бібліятэкі фота- і аўдыёвізуальных матэрыялаў пра адносіны Еўрапейскага саюза і Беларусі:
- на беларускай мове;
- на рускай мове.
benang
Tentang seri ini
Konrad-Adenauer-Stiftung mempunyai perwakilan dengan kantor sendiri di lima benua di sekitar 70 negara. Para pejabat setempat dapat memberi liputan terpercaya tentang kejadian-kejadian aktuil dan perkembangan jangka panjang di negara tempat mereka ditugaskan. Melalui tinjauan-tinjauan mereka, para pengunjung situs internet Konrad-Adenauer-Stiftung akan memperoleh analisa eksklusif, informasi latar belakang dan evaluasi.