Напэўна, пасля распаду Савецкага Саюза яшчэ не было ў Еўропе выбараў з такім прынамсі катастрафічным ў кароткатэрміновай перспектыве канцом, як у прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. Пры гэтым маецца на ўвазе не пераважная большасць, з якой прэзідэнт Лукашэнка, які трымаецца за гэтую пасаду ужо 16 гадоў, перамог на гэтых выбарах, якія насамрэч выбарамі не з’яўляліся, а жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі увечары 19-га і рэпрэсіі цягам тыдняў апасля, якія не маглі прадбачыць нават самыя закаранелыя песімісты.